BE RU EN

«Амплітуда Смеласці» зняла кліп на верш Генадзя Бураўкіна

  • 18.10.2016, 21:59

Гурт, якi ўзначальвае Петр Клюеў, прэзэнтавала кліп на акустычную версію песні «Асцярожна, Лістапад».

Гурт «Амплітуда Смеласці» прэзэнтуе кліп на акустычную версію песні «Асцярожна, лістапад», напісаную на словы аднайменнага верша Генадзя Бураўкіна.

У кліпе апавядаецца звычайная жыццёвая гісторыя пра хлопца, які шукае сваё сапраўднае каханне, сваю адзіную дзяўчыну. Праз пошукі ўсе ягоныя любошчы выкрываюцца, і толькі тады хлопец разумее, хто ёсць ягоным сапраўдным каханнем. Усе супадзенні з рэчаіснасцю (не) выпадковыя.

Кліп быў зняты ўлетку 2016 года. Яго асаблівасцю з'яўляецца тое, што ён быў зняты на адну камеру за 1 здымачны дзень. Рэжысёрам, аўтарам сцэнару, аператарам і рэжысёрам мантажу ў адной асобе выступае Аляксей Сапрыкін.

«Ніхто не хоча рабіць памылак у сваім жыцці, усе хочуць вучыцца на чужых памылках. Але, так здараецца, што мы робім памылкі, праз якія потым пакутуем усё сваё жыццё. Наш шлях можа быць розным, але ў кожным выпадку мы маем прыйсці да разумення таго, што ёсць для нас сапраўднае шчасце, - кажа Аляксей пра гэты кліп.

У кліпе здымаліся: Пятро Клюеў, Паліна Мартынава, Ірэна Гацко і Алена Судзілоўская, піша «Новы час».

Гурт «Амплітуда Смеласці» - гэта супольнасць музыкаў, аб'яднаных любоўю да Беларусі, асаблівым музычным густам і здольнасцю эксперыментаваць ва ўсякіх творчых выяўленнях. Гурт быў створаны беларускамоўным музыкам, кампазітарам і вакалістам Пятром Клюевым. «Амплітуда смеласці» з'яўляецца ўдзельнікам 7-га сэзону ўкраінскага шоу «Х-Фактар».

Апошнія навіны