BE RU EN

Галоўны акцыянер «Уралкалію» распавёў аб патрабаванні Лукашэнкі

  • 18.10.2016, 14:07

«Уралкалій» прапаноўваў «Беларуськалію» аднавіць партнёрства.

«Уралкалій» рабіў некалькі прапаноў аб аднаўленні партнёрства з «Беларуськаліем» але яны не былі прынятыя», - сказаў асноўны акцыянер «Уралкалію» Дзмітрый Мазепін, паведамляюць «Ведомости». Паводле ягоных слоў, цяпер перамовы знаходзяцца ў неактыўнай стадыі:

«Яны (перамовы) цяпер у неактыўнай фазе. Мы зрабілі некалькі прапаноў, яны не былі ўспрынятыя», - распавёў Мазепін.

«Дачыненні з БКК роўныя, хаця я мяркую, што мы павінны знайсці некаторыя пункты ўзаемадзеяння і кампрамісы. Я асабіста прыкладаю да гэтага намаганні ў апошнія два гады. Але, мабыць, чагосьці бракуе», - дадаў асноўны акцыянер.

«Чыноўнікі (у Беларусі), напэўна, бачаць стратэгію развіцця па-свойму», - адзначыў ён.

Са словаў Мазепін, у яго было некалькі сустрэч з Лукашэнкам:

«Ягоныя ўмовы, калі будзе адноўленая супольная кампанія, яна павінна знаходзіцца ў Беларусі, напэўна, гэтае пытанне абмяркоўваем. Але як яна будзе кіравацца, хто будзе стаяць на чале, гэтае пытанне павінна абмяркоўвацца», - дадаў бізнэсовец.

Нагадаем, у 2012 годзе паміж Беларуссю і Расеяй здарыўся канфлікт, нарачоны «калійнай вайной». Уласна, Керымаў спрабаваў купіць «Беларуськалій» сумленна. Але ў 2011 годзе Лукашэнка выставіў кошт 30 млрд даляраў, што на той момант было ўдвая даражэй за яго рэальны кошт. А потым і зусім сказаў, што флагман беларускай прамысловасці не прадаецца.

Пасля за кратамі апынуўся генеральны дырэктар «Уралкалію» Уладзіслаў Баўмгертнер, якому былі выстаўленыя абвінавачванні ў злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі.

Як выявілася, планаваліся арышты Керымава і Валошына.

На просьбу генпракурора Расеі, Баўмгертнера выпусцілі. Вынікамі калійнага канфлікту сталі велізарныя страты беларускай эканомікі праз скарачэнні паставак нафты і экспарту калійных угнаенняў.

Апошнія навіны