BE RU EN

На Баранавіцкім заводзе аўтаматычных ліній адбыўся пажар

  • 18.10.2016, 12:32

Загарэўся адзін з кабінетаў галоўнага вытворчага корпуса ААТ.

У ААТ «Баранавіцкі завод аўтаматычных ліній» адбыўся пажар, паведамілі charter97.org у Берасцейскім абласным упраўленні МНС.

Паведамленне аб узгаранні паступіла 18 кастрычніка каля трох гадзін ночы, прадпрыемства ў гэты момант не працавала. Пажар адбыўся ў адным з кабінетаў галоўнага вытворчага корпуса ААТ. Будынак абсталяваны ахоўна-пажарнай сігналізацыяй, якая перадала сігнал на пульт паста аховы завода.

У выніку ўзгарання агнём пашкоджана аздабленне памяшкання, мэбля, упаковачная папяровая тара. Прычына пажару высвятляецца. Як асноўную версію таго, што здарылася спецыялісты разглядаюць уключаны ў сетку электраабагравальнік, пакінуты без нагляду.

Апошнія навіны