BE RU EN

Эсмінец ВМС ЗША трэці раз абстралялі каля Емена

  • 16.10.2016, 12:50

У эсмінец USS Mason была выпушчаная як мінімум адна ракета.

Эсмінец ВМС ЗША, знаходзячыся ў міжнародных водах у Чырвоным моры, быў чарговы раз абстраляны з тэрыторыі Емена, якая кантралюецца паўстанцамі-хусітамі, аднак судна ўжыла сродкі супрацьракетнай абароны і не было пашкоджанае. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на заяву Пентагона (пераклад – РБК).

Інцыдэнт адбыўся ў ноч з суботы на нядзелю. У эсмінец была выпушчаная як мінімум адна ракета.

Упершыню на гэтым тыдні эсмінец ВМС ЗША USS Mason быў абстраляны ракетамі ля берагоў Емена ў мінулую нядзелю, 9 кастрычніка. Ракетны абстрэл таксама праводзіўся з кантраляванай паўстанцамі-хусітамі тэрыторыі. Тады ні адна з ракетаў не дайшла да карабля.

Потым, 13 кастрычніка, эсмінец USS Mason і карабель Ponce, які суправаджаў яго, зноў патрапілі пад абстрэл. У адказ на абстрэл вайсковы карабель зрабіў некалькі залпаў з абарончага ўзбраення.

У той самы дзень ЗША нанеслі «абарончыя» ўдары ў радыёлакацыйныя станцыі на тэрыторыі паўстанцаў-хусітаў у Емене. Удары рушылі ўслед за папярэджаннем ЗША «належным чынам» адрэагаваць на абстрэлы.

Апошнія навіны