BE RU EN

У «СтанкаГомелі» загінуў кранаўшчык, які сарваўся з вышыні

  • 15.10.2016, 18:06

36-гадовы рабочы хацеў замяніць лямпачку з даху крана.

Як паведаміла БелаПАН афіцыйная прадстаўніца ўправы Следчага камітэта (СК) Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, трагедыя адбылася 12 кастрычніка. Знаходзячыся ў цэху, кранаўшчык залез на дах кабіны крана, каб выкруціць лямпачку са свяцільні на паталку. Пры спуску ён спатыкнуўся і ўпаў галавой на рэйкі электракантактнага вазка. Ад удару мужчына страціў прытомнасць і памёр.

Апошнія навіны