BE RU EN

Грошы скончыліся. Беларусы ўжо не купляюць аўтамабілі, як год таму

  • 14.10.2016, 9:25

Цяперашні верасень не апраўдаў чаканняў аўтадылераў.

Аператары кажуць, што ў беларусаў скончыліся «зялёныя». Скончыліся зусім, нават за ліштвой і ў банках нічога не засталося. Але ж восень у аўтарытэйле - традыцыйная пара вялікіх продажаў: у найлепшыя гады на долю верасня-снежня прыходзілася да 60% гадавой рэалізацыі аўтамабіляў, піша tut.by.

Графік штомесячнай рэалізацыі новых аўтамабіляў нагадвае плато. У траўні прадалі 2309 аўтамабіляў, у чэрвені - 2395, у ліпені 2278, у жніўні - 2213... Сумеснымі намаганнямі дылеры, якія ўваходзяць у БАА, завяршылі верасень на адзнацы 2252 аўтамабілі. І гэта пры тым, што за апошні квартал рост коштаў на новыя аўтамабілі адбываўся значна меншымі тэмпамі, чым прагназавалі аналітыкі. А многія гульцы і зусім праводзілі зніжкавыя акцыі, якія трохі падцяплілі збыт.

Насцярожвае, што рост афіцыйных продажаў запаволіўся. Паводле вынікаў паўгоддзя аўтарынак дэманстраваў рост 7,4%. За 9 месяцаў 2016 года дылеры па-ранейшаму плюсуюць, але рост складае ўсяго 2,7%. Калі да канца года попыт не разгайдалі, то рынак рызыкуе сысці ў мінус у параўнанні з аналагічным перыядам 2015 года.

Абяцанага замяшчэння масавых паездак за новымі аўто ў Расею афіцыйнымі продажамі у беларускіх дылераў, нажаль, не адбылося. Прычына - татальнае зніжэнне плацежаздольнасці насельніцтва.

Апошнія навіны