BE RU EN

Нобелеўскую прэмію ў літаратуры атрымаў музыка Боб Дылан

  • 13.10.2016, 14:26

Прэмія прысуджаная з фармулёўкай «за прадаўжэнне вялікіх традыцый амерыканскай песні».

Нобелеўская прэмія ў літаратуры ўручаецца з 1901 года. Летась лаўрэаткай прэміі стала вядомая беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч, у 2014-м прэмію атрымаў французскі пісьменнік Патрык Мадзіяна, паведамляе расейская служба BBC.

У статуце Нобелеўскага камітэта адзначаецца, што «літаратурай з'яўляецца не толькі белетрыстыка, але таксама і іншыя творы, якія паводле формы ці ж стылю ўяўляюць літаратурную каштоўнасць».

Апошнія навіны