BE RU EN

Гарадзенскі аўтобус трапіў у сур'ёзную аварыю ў Польшчы

  • 11.10.2016, 14:45

У ДТЗ паміж Беластокам і Варшавай загінулі тры чалавекі.

У ДТЗ у Польшчы з удзелам аўтобуса з Горадні загінулі тры чалавекі. Здарэнне адбылося ў нядзелю на аўтадарозе паміж Беластокам і Варшавай. Аўтобус, які ехаў у Лодзь, сутыкнуўся з Hyundai Accent з польскімі нумарамі. Аўтамабіль з нейкай прычыны выехаў на сустрэчную паласу руху.

Як піша газета Gazeta Współczesna (пераклад - hrodna.life), загінулі кіроўца і два пасажыры легкавушкі (жыхары Варшавы). Пацярпелі абодва кіроўцы і 8 пасажыраў аўтобуса, аднак пагрозы для іх жыццяў няма. Паліцыя праводзіць расследаванне.

ФОТА: WSPOLCZESNA.PL

БелТА дадае, што да апошняга моманту кіроўца аўтобуса спрабаваў пазбегнуць сутыкнення. У Польшчу з Горадні быў высланы іншы аўтобус, які даставіў пасажыраў да месца прызначэння.

ФОТА: WSPOLCZESNA.PL

Апошнія навіны