BE RU EN

У Менску кіроўца вылецеў на ходнік і збіў 4-гадовае дзіця

  • 11.10.2016, 9:42

Увечары 10 кастрычніка кіроўца аўтамабіля «Жыгулі» не справіўся з кіраваннем і выехаў за межы праезнай часткі.

На жаль, пад коламі машыны загінула 4-гадовае дзіця.

ДТЗ адбылося а 18.00 на скрыжаванні вуліцы Убарэвіча і Ташкенцкага праезду, паведамляе kp.by.

Кіроўца зусім малады, ён 1997 нараджэння.

- У дачыненні да кіроўцы аўтамабіля распачатая крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 317 (парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіравала транспартным сродкам, што пацягнула праз неасцярожнасць смерць чалавека) КК РБ. З падазраваным працуюць следчыя. Атрыманая інфармацыя аб тым, што пасведчанне кіроўцы на права кіравання транспартнымі сродкамі было атрымана падазраваным у жніўні гэтага года, - паведаміла афіцыйная прадстаўніца СК Юлія Ганчарова.

Апошнія навіны