BE RU EN

Стала вядома імя нападніка на менскі гандлёвы цэнтр

  • 10.10.2016, 14:04

Ягонае імя паведаміла СМІ аднакурсніца з юрыдычнага факультэта МІПСА.

Імя злачынцы, які 8 кастрычніка ўчыніў напад у ГЦ «Еўропа», - Улад Казакевіч. Імя нападніка паведаміла «Свабодзе» ягоная аднакурсніца.

Ён вучыўся ў Міжнародным універсітэце «МІПСА» на юрыдычным факультэце, спецыяльнасць - міжнародныя стасункі.

Нагадаем, 8 кастрычнiка 17-гадовы злачынец напаў з бензапілой і сякерай на людзей у ГЦ «Еўропа». У выніку 43-гадовая жанчына загінула на месцы, 46-гадовая атрымала траўмы і знаходзіцца ў рэанімацыі. Яшчэ адна пацярпелая з нязначнымі пашкоджаннямі застаецца ў сябе дома.

Апошнія навіны