BE RU EN

Стала вядомае імя жанчыны, якая загінула ў ГЦ у Менску

  • 10.10.2016, 10:24

Развітанне з загінулай пройдзе ў аўторак, 11 кастрычніка.

Стала вядома імя загінулай 8 кастрычніка ў ГЦ у Менску 43-гадовай жанчыны. Гэта - Алена Аляксандраўна Александронец. Прозвішча жанчыны паведамілі ў Менгарвыканкаме, інфармуе minsknews.by.

Як вядома, 17-гадовы студэнт прыйшоў у ГЦ «Новая Еўропа» з бензапілой і сякерай. Ён забіў Алену, а пасля параніў яшчэ двух жанчын. Пасля гэтага зламысніка затрымалі. Учора стала вядома, што ў жанчыны застаўся дарослы сын-інвалід.

Развітанне з Аленай Александронец пройдзе ў аўторак, 11 кастрычніка, а 12.40 у рытуальнай залі па адрасе Далгінаўскі тракт, 160А.

Апошнія навіны