BE RU EN

«Арсенал» аддаў даніну павагі Венгеру за 20 гадоў працы

  • 1.10.2016, 21:35

Кананіры наважылі нагадаць усім заўзятарам, дзякуючы каму клуб дамагаўся самых значных поспехаў у сваёй гісторыі.

Арсэн Венгер узначаліў «Арсенал» у 1996 годзе, і з тых часоў стаў рэкардсменам у колькасці праведзеных гадоў у клубе, а таксама самым паспяховым настаўнікам у гісторыі кананіраў, піша korrespondent.net.

Французскі спецыяліст тройчы прыводзіў клуб да перамогі ў Прэм'ер-лізе, здабыў 6 кубкаў Англіі і столькі ж разоў станавіўся ўладальнікам ангельскага Суперкубка.

Акрамя таго, «Арсэн» падарыў сусветнаму футболу мноства самых яскравых зорак на чале з Цьеры Анры, які дагэтуль з'яўляецца найлепшым бамбардзірам клуба ў гісторыі.

Пасля 20 гадоў паспяховай работы клуб наважыў аддаць належнае свайму шматдосведнаму настаўніку, і заадно нагадаць заўзятарам, каму яны абавязаныя такімі вялікімі дасягненнямі клуба.

Прадстаўнікі Арсенала стварылі выдатны відэаролік, які выклалі на афіцыйны канал кананіраў у YouTube.

Відэа ўключае ў сябе нарэзку найбольш памятных падзей і яскравых перамог лонданскага клуба за апошнія дваццаць гадоў, уключаючы сезон 2003-2004, у якім «Арсенал» атрымаў перамогу ў АПЛ, не атрымаўшы ніводнай паразы.

Гэтае дасягненне дагэтуль з'яўляецца ўнікальным, бо нікому, акрамя кананіраў, так і не ўдалося дамагчыся такога выніку.

Венгер сапраўды зрабіў рэвалюцыю ў ангельскім футболе. Стыль гульні ягонай каманды ўжо доўгія гады не пакідае абыякавым нікога, а падыход француза да трэніровак і падрыхтоўкі футбалістаў (уключаючы спецыяльныя дыеты) уважаецца ледзь не за эталон працы мэнэджара каманды.

Апошнія навіны