BE RU EN

Беларусы выступілі на «Х-фактары» ў цішотках з «Пагоняй»

  • 1.10.2016, 21:30

Беларускія музыкі прадаўжаюць штурмаваць украінскае тэлешоў.

У гэты раз удзельнікамі ўкраінскага «Х-фактару» сталі музыкі гурта «Амплітуда смеласці», у склад якой увайшлі два былыя ўдзельнікі вядомага беларускага гурта «Ляпіс Трубяцкі» Аляксандр Старажук і Руслан Уладыка.

На выступ музыкі і прыйшлі ў цішотках з «Пагоняй» і выканалі твор Элвіса Прэслі «Crazy Little Thing Called Love».

Выступленне беларусаў вельмі спадабалася зале і журы ў склад якога ўвайшлі прадусар Канстанцін Меладзэ, шоўмэн Андрэй Данілка (Верка Сярдзючка), экс-лідар Quest Pistols Антон Саўлепаў і вакалістка папулярнага ва Украіне гурта The Hardkiss Юлія Санін.

Апошнія навіны