BE RU EN

«Паштальёны» з міліцыі прынеслі Статкевічу позву

  • 1.10.2016, 18:27

Аднаго з лідараў апазіцыі выклікаюць у суд за акцыю пратэсту.

Пра гэта Мікалай Статкевіч напісаў у «Фэйсбуку».

«Сэрвіс - супрацоўнікі Цэнтральнага РУУС прыехалі да мяне дадому, каб асабіста ўручыць позву ў Цэнтральны суд на 7 кастрычніка. За якую-небудзь з акцый, як я разумею.

Я ацаніў іх намаганні - праз увесь горад жа ехалі. І таму нават падпісаўся пад позвай, дадаўшы, што ў патрэбны ім дзень я павінен быць у Празе. Таму што мяне запрасілі прачытаць лекцыі падчас правядзення Дзён Гаўла.

Тыя прапанавалі тут жа дату суда на павестцы на 17 памяняць, падставіўшы «1» перад ранейшай датай. Безумоўна, я абурыўся спробай фальсіфікацыі афіцыйнага дакумента на маіх вачах.

З'ехалі. Казалі, што яшчэ прыедуць. Нумар мабільнага самі ж арыштавалі, СМС слаць нельга. Цяпер праз пошту працуюць. Няўжо іншых заняткаў у іх няма? Можа, тады варта іх скараціць?» - напісаў адзін з лідараў апазіцыі.

Апошнія навіны