BE RU EN

Філіпіны патлумачылі заяву прэзідэнта краіны пра Гітлера

  • 1.10.2016, 11:53

Прэзідэнт Філіпінаў Радрыга Дутэртэ не асацыяваў сябе з лідарам нацысцкай Нямеччыны Адольфам Гітлерам.

Пра гэта паведаміў прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Эрнэста Абэла ў адмысловай заяве, паведамляе РБК.

«Гітлер забіў 3 млн нявінных грамадзянаў, а Дутэртэ казаў пра ягонае “жаданне забіць” 3 млн наркадылераў, каб выратаваць будучыню наступнага пакалення краіны і саму дзяржаву», – вынікае з паведамлення адміністрацыі прэзідэнта Філіпінаў, апублікаванага ў Facebook.

Паводле словаў прэс-сакратара, Дутэртэ згадаў асобу Гітлера ў сваёй прамове ў кантэксце таго, як малююць у СМІ ягоную барацьбу з наркагандлярамі. Абэла падкрэсліў, што так прэзідэнт раскрытыкаваў тое, як яго параўноўваюць з былым лідарам нацыстаў.

30 верасня прэзідэнт Філіпінаў Радрыга Дутэртэ падчас выступу, прысвечанага ягонай барацьбе з наркагандлярамі, параўнаў сябе з Адольфам Гітлерам. Кіраўнік дзяржавы параўнаў забойства Гітлерам мільёнаў габрэяў са сваім уласным «жаданнем забіць» 3 млн наркаманаў на Філіпінах.

Пасля гэтага МЗС Нямеччыны выклікала пасла Філіпінаў для тлумачэнняў. Прадстаўнік знешнепалітычнай установы ФРГ заявіў, што «любое параўнанне з унікальнымі зверствамі халакосту выключанае».

Раней, нагадаем, станоўча пра Гітлера выказваўся беларускі дыктатар. «Не ўсё толькі дрэннае было звязана ў Нямеччыны з вядомым Адольфам Гітлерам», – заявіў Лукашэнка нямецкім журналістам у першыя гады свайго кіравання.

Апошнія навіны