BE RU EN

Актывістка, якая адмовілася прывітаць Лукашэнку, адвезла падарункі дзецям украінскага Данбаса

  • 6.01.2016, 15:56

Наталля Гарачка арганізавала гуманітарную акцыю ў прыфрантавой зоне.

Пра гэта яна напісала на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

«На 20 даляраў і трыста тысяч, а таксама на мае 150 даляраў, купілі тушонкі, пірожных і печыва. Курэй для супу ўкраінскія аптавікі нам задарма далі, калі даведаліся, што я з Беларусі прыехала, каб купіць дзецям з Гранітнага паесці. Рэчы і абутак таксама перадала», - піша Наталля.

Валанцёрка далей збірае грошы на дапамогу дзецям з украінскага Данбаса. Ахвотныя могуць звязацца з ёй і перадаць для жыхароў Гранітнага і Мірнага вопратку ці грошы, на якія будзе набытая ежа.

Наталля Гарачка стала вядомай у інтэрнэце, калі, будучы назіральніцай падчас апошніх прэзідэнцкіх выбараў, не ўстала і не павітала Аляксандра Лукашэнку, які галасаваў на ўчастку №1. Паводле ейных слоў, тым самым яна паказала стаўленне людзей да правадыра.

Апошнія навіны