BE RU EN

Літва заклікае суседзяў не купляць электраэнергію з АЭС у Беларусі

  • 6.01.2016, 14:14

Літоўскі міністр энэргетыкі Рокас Масюліс звярнуўся да міністраў Латвіі, Эстоніі, Польшчы ды Фінляндыі.

Ён прапанаваў абмеркаваць пытанне куплі электраэнэргіі у трэціх краін, якія будуюць небяспечныя АЭС, піша ru.DELFI.lt.

"Трэба падаць выразны сігнал аб тым, што электраэнэргія, якая выпрацоўваецца ў парушэнне міжнародных рэгламентаў ядзернай бяспекі, бяспекі і міждзяржаўнай ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, не будзе прынятая ў Еўразвязе(ЕЗ). Таму трэба неадкладна і падрабязна абмеркаваць гэтае пытанне - спачатку на рэгіянальным, а потым - на ўзроўні ЕЗ, і прыняць пастановы, каб забяспечыць аднолькавыя ўмовы гандлю электраэнэргіяй з гэтымі краінамі", - гаворыцца ў лісце міністрам эканомікі і энэргетыкі чатырох краін ад 23 снежня.

Апошнія навіны