BE RU EN

Новасібірскую ГЭС «замінавалі» з Гомеля

  • 31.01.2016, 21:33

29 студзеня ў МНС Новасібірскай вобласці паступіла паведамленне, што на тэрыторыі ГЭС, магчыма, закладзенае выбуховае прыстасаванне.

Была праведзена эвакуацыя персаналу, спецслужбы праверылі станцыю на прадмет наяўнасці выбуховага прыстасавання. Пасля таго, як інфармацыя не пацвердзілася, работнікі ГЭС вярнуліся на працоўныя месцы, інфармуе FlashSiberia.com.

Паведамленне аб мінаванні Новасібірскай ГЭС паступіла праз электронную пошту з кампутара, што знаходзіцца ў беларускім Гомелі, паведаміла крыніца ў праваахоўных органах горада.

«Паведамленне было адпраўленае праз электронную пошту з IP-адрасу, які належыць аднаму з правайдэраў горада Гомель, - паведаміла крыніца.

Паводле ягоных слоў, следчыя звязаліся са сваімі беларускімі калегамі для пошуку зламысніка.

Апошнія навіны