BE RU EN

Буйное ДТЗ у Славеніі: сутыкнуліся 70 аўтамабіляў

  • 31.01.2016, 10:17

Прычынай дарожна-транспартнага здарэння стаў густы туман, празмерная хуткасць і невыкананне аўтамабілістамі дыстанцыі.

У Славеніі 30 студзеня ўвечары на хуткаснай магістралі адбылося маштабнае дарожна-транспартнае здарэнне (ДТЗ), падчас якога сутыкнуліся каля 70 аўтамабіляў і загінулі, прынамсі, чатыры чалавекі. Пра гэта паведамляе Славенскае тэлеграфнае агенцтва (СТА), піша gordonua.com.

Паводле звестак агенцтва, у аварыі, прычынай якой стаў густы туман, празмерная хуткасць і невыкананне аўтамабілістамі дыстанцыі, раненні атрымалі 29 чалавек.

Апошнія навіны