BE RU EN

Самалёт Air Canada здзейсніў экстраную пасадку ў Таронта

  • 30.01.2016, 10:20

Самалёт Airbus A319 авіякампаніі Air Canada, які ляцеў з Нью-Джэрсі ў Ванкувер, здзейсніў вымушаную пасадку ў Таронта.

Аб гэтым паведамляе РБК са спасылкай на тэлеканал CBC.

Інцыдэнт адбыўся ў мінулую пятніцу ўвечары паводле мясцовага часу. На борце лайнера знаходзіліся 107 пасажыраў. Паводле інфармацыі Air Canada, ніхто з пасажыраў і чальцоў экіпажу не пацярпеў.

Адзін з пасажыраў напісаў у Twitter, што падчас палёту ў салоне знізіўся ціск, і экіпаж быў вымушаны знізіць вышыню да 10 тыс. футаў (каля 3 км).

Air Canada назвала прычынай зніжэння ціску праблему з кандыцыянерам.

Апошнія навіны