BE RU EN

У Латвіі закрываецца апошні расейскамоўны тэлеканал

  • 29.01.2016, 16:10

Уладальнікі адзінага мясцовага расейскамоўнага канала ў Латвіі ТВ5 прынялі пастанову аб яго закрыцці праз нерэнтабельнасць.

Як паведамляе ўладальнік ТВ5 - MTG TV Latvia, выдаткі на вытворчасць мясцовага расейскамоўнага прадукту вельмі высокія.

Каналу даводзілася канкураваць з рэтрансляванай з Расеі прадукцыяй, не атрымліваючы ніякай падтрымкі ад дзяржавы. Таму ТВ5 гадамі працаваў са стратамі, і з пачатку красавіка 2016 года спыніць вяшчанне.

«ТВ5 15 гадоў ствараў якасны інфармацыйны кантэнт, мы высока цэнім працу ўсяго калектыву ТВ5. Закрыццё канала – хваравітая пастанова, аднак дзеля скарачэння страт гэта было неабходна», - кажа кіраўнік MTG TV Latvia Байба Зузена.

ТВ5 уваходзіць у пяцёрку самых папулярных каналаў сярод расйскамоўнай аўдыторыі Латвіі, саступаючы месца рэтрансляванай з Расеі прадукцыі (Першы канал, РТР, НТВ, РэнТВ), адзначае Расейская служба ВВС.

Апошнія навіны