BE RU EN

Віцебскія прадпрымальнікі выйшлі на мітынг да аблвыканкаму

  • 28.01.2016, 13:38

Некалькі сотняў індывідуальных прадпрымальнікаў Віцебска патрабуюць скасавання ўказу №222.

Амаль 300 віцебскіх прадпрымальнікаў сабраліся каля Віцебскага аблвыканкама, каб сустрэцца з яго прадстаўнікамі і абмеркаваць пытанне скасавання ўказу №222. Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода».

Гэтая сустрэча была запланаваная на 22 студзеня. Тады прадпрымальнікі дамовіліся, што прыйдуць да Віцебскага аблвыканкаму, і з імі сустрэнецца прадстаўнік абласных уладаў - хто-небудзь з намеснікаў старшыні аблвыканкама. Сустрэча была прызначаная на 11 гадзін 28 студзеня.

Аб 11.30 да прадпрымальнікаў ніхто так і не выйшаў, яны чакаюць і тэлефануюць у аблвыканкам, патрабуючы перамоваў з уладамі.

Апошнія навіны