BE RU EN

Афіцыйнае беспрацоўе ў Беларусі вырасла ўдвая

  • 26.01.2016, 20:45

Колькасць зарэгістраваных беспрацоўных на канец 2015 склала 43,3 тысяч чалавек.

Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на канец 2015 у Беларусі склаў 1% ад эканамічна актыўнага насельніцтва краіны, гаворыцца ў паведамленні Нацыянальнага статыстычнага камітэта, піша «Інтэрфакс».

Колькасць зарэгістраваных беспрацоўных на канец 2015 склала 43,3 тысяч чалавек. Годам раней колькасць зарэгістраваных беспрацоўных складала 24,2 тысячы чалавек, або 0,5% ад эканамічна актыўнага насельніцтва.

Усяго ў эканоміцы Беларусі ў снежні 2015 было занята 4 млн 470 тысяч чалавек.

Апошнія навіны