BE RU EN

На трасе Менск-Дзяржынск абмяжуюць рух

  • 20.01.2016, 9:53

Рух транспарту будзе абмежаваны сёння ўвечары на трасе Р1 у Дзяржынскім раёне.

Пра гэта паведамілі БелТА ва ўправе Следчага камітэта Менскай вобласці.

Рух будзе абмежаваны ў абодвух напрамках дарогі Менск-Дзяржынск з 21.00 да 22.30. На гэты час запланавана правядзенне следчага эксперыменту.

Праваахоўнікі рэкамендуюць удзельнікам дарожнага руху планаваць маршрут з улікам пададзенай інфармацыі.

Апошнія навіны