BE RU EN

За пакінутых без нагляду дзяцей могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў

  • 2.01.2016, 20:23

З пачатку года на пажарах загінулі 12 дзяцей, з іх пяцёра - праз дзіцячыя свавольствы з агнём.

Начальнік Менскай абласной управы на пасяджэнні аблвыканкама запатрабаваў разгледзець пытанне аб канфіскацыі з сем'яў дзяцей, бацькі якіх пакідаюць іх без нагляду. Таксама яны могуць прызнаныя сем'ямі, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, а бацькоў могуць пазбаўляць бацькоўскіх правоў, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Такое патрабаванне кіраўнік управы МНС матываваў многімі пажарамі, якія адбыліся з прычыны пакідання дзяцей без нагляду. Да прыкладу, 19 снежня ў выніку пажару ў Пружанскім раёне Берасцейскай вобласці загінула двое дзяцей. Агулам у краіне з пачатку года на пажарах загінула 12 дзяцей, з іх пяцёра - праз дзіцячыя свавольствы з агнём.

Праведзены аналіз паказвае, што асноўная прычына ўзнікнення пажараў звязаная з чалавечым чыннікам, канстатуе МНС.

Апошнія навіны