BE RU EN

Лянур Іслямаў: Не веру ў мірны сцэнар вызвалення Крыму

  • 19.01.2016, 16:19

Каардынатар блакады Крыму дапусціў ваенны сцэнар вяртання акупаванага паўвострава.

Ён адзначыў, што не верыць у мірны сцэнар вызвалення паўвострава, паведамляюць «Крым. Рэаліі».

«Я не веру ў мірны сцэнар вызвалення Крыму, але гэта маё суб'ектыўнае меркаванне», - сказаў Лянур Іслямаў.

Пры гэтым ён спрагназаваў магчымы сцэнар развіцця падзей на паўвостраве праз эканамічныя цяжкасці ў Расеі.

«Гэта будзе адбывацца хутчэй за ўсё так: санкцыі даціснуць, я так думаю, што Пуціна адправяць у адстаўку ў найбліжэйшай перспектыве, прыйдзе нейкая ваенная хунта, якая наважыцца ўсё ж такі арганізаваць апошні свой бой. Таму што яны для гэтага рыхтаваліся столькі часу. Ім гэта падасца здрадай з боку ўсякага іншага палітыка, які будзе вяртаць Крым», - выказаў меркаванне Іслямаў.

Нагадаем, раней ініцыятар грамадзянскай блакады Крыму Лянур Іслямаў заявіў аб фармаванні батальёна для ўваходу ў акупаваны Крым. З ягоных слоў, гэтае фармаванне будзе дапамагаць і міліцыі, і паліцыі.

Апошнія навіны