BE RU EN

Праз сумку са шматпавярховага дома ў Салігорску эвакуавалі жыхароў

  • 15.01.2016, 10:01

Падазроны прадмет быў знойдзены ўвечары 14 студзеня каля пад'езда аднаго са шматкватэрных жылых дамоў у Салігорску па вуліцы Заслонава.

Пільныя грамадзяне паведамілі пра знаходку кампетэнтным органам, піша «Интерфакс».

Супрацоўнікамі міліцыі з дома былі эвакуаваныя 58 чалавек. Пасля праведзенага абследавання выбухованебяспечныя прадметы не выяўленыя.

Апошнія навіны