Якасцю жыцця Менск апынуўся на сёмым месцы з канца ў Еўропе
- 13.01.2016, 20:22
Numbeo - праект, які збірае звесткі аб розных аспектах жыцця ў краінах свету.
Сайт збірае звесткі аб краінах паводле 8 крытэраў, піша "Наша ніва".
Гэта кошт жыцця, кошты уласнасці, узровень загружанасці дарог, узровень злачыннасці, аховы здароўя, забруджвання навакольнага асяроддзя, якасць жыцця і кошт падарожжа. З прыходам новага года сайт абнавіў інфармацыю аб краінах.
Узровень жыцця
У першай тройцы паводле ўзроўню жыцця знаходзяцца Цюрых (Швайцарыя), Эдынбург (Вялікабрытанія), Мюнхен (Нямеччына). Менск знаходзіцца на 48-м месцы, перад ім знаходзіцца Бухарэст (Румынія), а пасля Менска - Рым. Кіеў знаходзіцца на 52-м, Масква - на апошнім.
Індэкс пакупніцкай здольнасці
Першую тройку ўзначальваюць Цюрых (Швайцарыя), Жэнева (Швайцарыя) і Мюнхен (Нямеччына). Менск знаходзіцца на 52-м месцы з 54-х. Перад Менскам знаходзіцца Скоп'е (Македонія), пасля Кіеў. Масква знаходзіцца на 42-м месцы.
Індэкс бяспекі
Нягледзячы на візуальна вялікую колькасць праваахоўнікаў, Менск пакуль яшчэ не дацягвае да першай тройкі і знаходзіцца на 6-м месцы. Першую тройку ўзначальваюць Мюнхен (нямеччна), Цюрых (Швайцарыя) і Транхейм (Нарвэгія). Перад Менскам знаходзіцца Тымішаара (Румынія), пасля - Рэйк'явік (Ісландыя). Варшава на 9-м, Кіеў на 34-м, Масква на 39-м. На апошнім месцы Турын (Італія).
Індэкс аховы здароўя
Менск знаходзіцца на 38-м месцы. Яго абагнала Варшава, за Менскам знаходзіцца Санкт-Пецярбург (Расея). Першыя тры месцы - Мюнхен (Нямеччына), Транхейм (Нарвэгія) і Вена (Аўстрыя). На апошнім месцы знаходзіцца Дублін (Ірландыя). Масква і Кіеў падзялілі 44 і 45 месцы. Вільня знаходзіцца на 24 месцы.
Індэкс спажывецкіх коштаў
Самы высокі індэкс ў Цюрыха (Швайцарыя), за ім ідзе Жэнева (Швайцарыя) і Транхейм (Нарвэгія). Менск заняў 40 месца з 54-х, Варшава знаходзіцца перад, пасля - Гданьск (Польшча). Кіеў знаходзіцца на 53-м, Масква на 34-м.
Стасунак кошту нерухомасці да даходаў
Самы высокі індэкс у Вялікабрытаніі. Пасля туды ўваходзяць Кіеў і Масква. Менск знаходзіцца на 4-м месцы. Вільня на 14-м, Варшава на 19-ым. Апошняе месца займае Рэйк'явік (Ісландыя).
Таксама на сайце праекта можна параўнаць індэксы аўтамабільнага трафіку, забруджвання і клімату.