Менскае ГУУС: На дарогах горада - «сапраўднае пекла»
- 12.01.2016, 9:54
Раніцу 12 студзеня міліцыя назвала «вельмі рызыкоўнай».
Пра гэта гаворыцца ў запісе ГУУС Мінгарвыканкама ў сацсетцы «Твітэр».
ГУУС заклікала кіроўцаў скарыстацца грамадскім транспартам, а тых, хто наважыў усё ж сесці за стырно асабістага аўтамабіля, - абмежаваць хуткасць руху 50 км/г.
Таксама міліцыянты просяць не перашкаджаць працы снегаўборачнага транспарту і вызваліць першую паласу руху.