BE RU EN

Расейскі рубель за год абваліўся на 18,6%

  • 8.09.2015, 12:00

Рэальны эфектыўны курс рубля ў перыяд са студзеня да жніўня 2015 года ўпаў на 18,6% у параўнанні з аналагічным перыядам 2014 года.

Пра гэта гаворыцца ў апублікаванай статыстыцы Цэнтрабанка, паведамляе Gazeta.ru.

Паводле вынікаў жніўня рубель абваліўся на 11,4% да асноўных сусветных валют з улікам інфляцыі, пры гэтым паводле вынікаў васьмі месяцаў рубель умацаваўся на 1,3%, адзначае ЦБ.

Рэальны курс рубля да даляра ў жніўні знізіўся ў параўнанні з чэрвенем на 12,1%, да еўра - на 12,9%, за восем месяцаў - на 8% да даляра і вырас на 2,8% да еўра. Намінальны эфектыўны курс рубля да замежных валют у жніўні скараціўся на 11,7% адносна ліпеня, за восем месяцаў - на 5,1%.

Намінальны курс даляра да рубля ў жніўні склаў 66,48 руб., еўра - 75,05 руб.

Апошнія навіны