BE RU EN

Нідэрланды зноў адправяць ва Украіну экспэртаў па збітаму МН17

  • 5.09.2015, 21:35

Экспэрты з Нідэрландаў забяруць рэчы і абломкі, знойдзеныя паблізу месца катастрофы малазійскага Boeing-777 у Данецкай вобласці.

Пра гэта паведаміў амбасадар Каралеўства Нідэрланды ва Украіне Кейс Ян Рэнэ Клампенхаўвер на сустрэчы з намеснікам кіраўніка Харкаўскай аблдзяржадміністрацыі Вячаславам Абакумавым, піша ЛІГАБізнесІнформ.

«Вялікая аперацыя пошуку парэшткаў завершаная, але людзі, якія жывуць непадалёк ад месца трагедыі, прадаўжаюць знаходзіць некаторыя рэчы і абломкі», цытуе Клампенхаўвера прэс-служба АДА.

З ягоных слоў, кіраўнік аднаго з сельсаветаў непадалёк ад месца трагедыі сабраў цэлы грузавік абломкаў і іншых рэчаў, якія неабходна транспартаваць у Нідэрланды.

«Некалькі супрацоўнікаў амбасады, між іншым паліцэйскі аташэ, вайсковы аташэ і некаторыя іншыя паедуць туды і забяруць гэты грузавік. Галоўны інспектар з Галандыі прыедзе для таго, каб абследаваць тое, што было знойдзена. Ён будзе базавацца ў Харкаўскай вобласці», - паведаміў пасол.

Таксама ён удакладніў, што з вялікай імавернасцю такую працэдуру давядзецца паўтараць кожныя тры месяцы.

Апошнія навіны