BE RU EN

Напад на блокпост пад Душанбэ: ёсць загінулыя

  • 5.09.2015, 17:23

На міліцэйскі блокпост на ўездзе ў Душанбэ быў учынены ўзброены напад.

Пра гэта РІА «Новости» паведаміла крыніца ў МУС Таджыкістана.

«Прыкладна а 17.50 паводле мясцовага часу (15.50 у Менску) узброеная група невядомых расстраляла на ўсходзе Душанбэ блокпост міліцыі, пры ўездзе ў горад з боку горада Вахдат», - сказаў суразмоўца агенцтва.

Паводле папярэдніх звестак, усе міліцыянты, якія знаходзіліся на блокпосце, загінулі, іх колькасць не ўдакладняецца.

Паводле звестак карэспандэнта ТАСС у Душанбэ, у выніку нападу загінуў адзін супрацоўнік праваахоўных органаў, некалькі чалавек атрымалі раненні.

У сваю чаргу «Радыё Азодзі» паведамляе, што пацярпелых сярод міліцыянтаў няма. «Невядомыя ўзброеныя асобы на аўтамашыне збеглі ў горад Вахдат. Сілавыя структуры пераследуюць іх», - распавяла крыніца.

Нагадаем, СМІ Таджыкістана ўчора і сёння паведамляюць аб узброеных сутыкненнях у некалькіх гарадах краіны.

Апошнія навіны