BE RU EN

На МКАД пабіліся кіроўцы

  • 5.09.2015, 16:16

Інцыдэнт здарыўся ўчора пад 18:00 ля Чыжоўкі. На ўнутраным коле ўтварыўся корак.

Некаторыя кіроўцы, як належыць у сталіцы апошнім часам, паспрабавалі зэканоміць секунды, аб'ехаўшы плынь узбочынай. Двое з іх нешта не падзялілі, піша onliner.by.

На відэа, зробленым відавочцам, відаць, як некалькі мужчын размахваюць нагамі і рукамі (кіроўца белай Audi, чамусьці без футболкі, супраць кампаніі з траіх чалавек), іншыя аўтамабілісты нясмела спрабуюць іх суняць, але атрымліваецца не вельмі.

Што стала прычынай канфлікту - дакладна невядома.

- Унутранае кола МКАД. Корак прыкладна ад лякарні ў Чыжоўцы (рамонт дарогі ў сярэдняй паласе на мосце развязкі з Ігуменскім трактам) і «паравозік» у левай паласе на наступным мосце над чыгункай, - распавёў сведка. - Самаходы сунуцца ў 4-5 палос. Не даязджаючы 200 метраў да з'езду на Ігуменскі тракт, убачыў два аўтамабілі на ўзбочыне. Акрамя таго, што відаць на запісе, у мяне больш інфармацыі няма.

Апошнія навіны