BE RU EN

Фанаў «Зорных войнаў» парадавалі цацачным робатам

  • 5.09.2015, 15:31

Вядомы вытворца рабатызаваных цацак кампанія Sphero прэзентавала паменшаную копію андроіда BB-8.

Ён мільгануў у першых двух трэйлерах да фільма "Зорныя вайны: Абуджэнне сілы" і, магчыма, адыграе важную ролю ў новым эпізодзе культавай кінасагі, піша NEWSru.com.

Як піша партал Engadget, цацка мае невялікае тулава-сферу, да якога магнітамі прымацаваная галава дроіда. Кіраванне робатам выконваецца пры дапамозе адмысловага дадатку для прылад на базе Android або iOS.

Цацачны BB-8 здольны хутка каціцца па роўнай паверхні як у рэжыме сталага кантролю з боку карыстальніка, так і ў рэжыме патрулявання - у гэтым выпадку дроід будзе рухацца самастойна загадзя зададзеным маршрутам.

Акрамя таго, дроід здольны ператвараць відэа, запісанае пры дапамозе дадатку, у галаграмы, падобна да свайго больш знакамітага субрата R2-D2. Зрэшты, убачыць гэтыя галаграмы можна толькі на экране смартфона або планшэта.

Нарэшце, BB-8 умее выказваць некаторыя эмоцыі: робат выдае гукі ў адказ на голас гаспадара і можа выконваць простыя галасавыя каманды. Ёмістасці ўбудаванага акумулятара робата стае на гадзіну аўтаномнай працы, пасля чаго яго трэба паставіць на станцыю сілкавання, выкананую ў тым жа дызайне, што і сам робат.

Атрымаць больш нагляднае ўяўленне аб хатнім робаце можна дзякуючы невялікаму відэароліку, апублікаванаму на YouTube. У каментарах да яго многія карыстальнікі выказалі жаданне як мага хутчэй займець гэтую цацку.

Цацачны BB-8 ужо з'явіўся ў продажы. Набыць робата можна за 150 даляраў ЗША.

Адзначым, што ў цяпер ва ўсім свеце праходзяць прэзентацыі розных цацак, створаных вядомымі вытворцамі паводле матываў "Зорных войнаў".

Апошнія навіны