BE RU EN

Гары Каспараў: Расея ды Іран паспрабуюць захапіць кантроль над Блізкім Усходам

  • 5.09.2015, 14:53

Прэзідэнт Уладзімір Пуцін разам з кіраўніцтвам Ірана імкнецца зладзіць хаос на Блізкім Усходзе.

Такое меркаванне ў інтэрв'ю Fox Business выказаў кіраўнік "Фонду абароны правоў чалавека" ў Нью-Ёрку Гары Каспараў, піша RuPosters.

"Я ўпэўнены, што ён будзе засяроджвацца на тым, каб справакаваць хаос на Блізкім Усходзе. Мы акурат атрымалі паведамленні, што расейскія вайскоўцы накіроўваюцца ў Сірыю, што яны ствараюць там сваю прысутнасць. Я ўпэўнены, што хаўрус Расеі ды Ірана спрабуе захапіць кантроль над рэгіёнам", - сцвярджае экс-чэмпіён свету ў шахматах.

Паводле ягоных слоў, у расейскага прэзідэнта "вельмі нядрэнныя шанцы запаліць увесь Блізкі Усход" нібыта для таго, каб справіцца з эканамічнай сітуацыяй унутры Расеіі.

Ён адзначыў, што ў Пуціна, у адрозненне ад СССР, няма такой колькасці сяброў, як раней. Аднак цяпер ён не сустракае ніякага супраціву з боку Захаду.

"Калі вы ў сённяшнім глабальным свеце ствараеце вакуум, то яго хто-небудзь запоўніць. Складана гэта уявіць, але, магчыма, для некаторых сунітаў у Сірыі, якіх Асад труціў газам, катаваў і забіваў столькі гадоў, баевікі ІД падобныя да вызваліцеляў прынамсі цяпер", - сказаў Каспараў.

Апошнія навіны