BE RU EN

Львоўскія музыкі праспявалі гімн Майдана для беларускіх заўзятараў

  • 5.09.2015, 14:37

На вуліцах Львова зноў гучалі «Ваяры святла» - песня «Ляпісаў», якая стала гімнам Майдана.

4 верасня вулічныя музыкі ўбачылі кампанію беларускіх заўзятараў, людзей, якія шпацыравалі ў цэнтры горада, загарнуўшыся ў бел-чырвона-белыя сцягі. Вітаючы беларусаў, музыкі выканалі песню «Ваяры святла», піша «Наша нiва».

5 верасня ў Львове сустрэнуцца каманды Беларусі ды Украіны. Раніцай беларускія і ўкраінскія футбольныя фанаты правялі супольную акцыю здачы крыві для пацярпелых падчас вайсковых дзеянняў на Усходзе Украіны.

Апошнія навіны