BE RU EN

Навукоўцы давялі, што перад сном шкодна размаўляць праз мабільны тэлефон

  • 4.09.2015, 18:35

Размова праз мабільны тэлефон перад сном можа сур'ёзна нашкодзіць здароўю.

Да такой высновы прыйшлі спецыялісты з эдынбуржскага цэнтру вывучэння праблем сну. Аматарам пабалбатаць праз мабільнік пагражаюць бессань і галаўныя болі, піша БелТА.

Навукоўцы давялі, што выпраменьванне ад мабільнага тэлефона з'яўляецца прычынай таго, што чалавек цяжэй засынае і даўжэй дасягае стадыі глыбокага сну, падчас якой адбываецца аднаўленне і рэгенерацыя арганізму.

Разлад сну ў дарослых людзей прычыняецца да ўзнікнення дэпрэсіі, зніжэння канцэнтрацыі і змены псіхікі, а ў дзяцей і падлеткаў рассейваецца ўвага і зніжаецца паспяховасць у навучанні.

Усе гэтыя несуцяшальныя высновы былі зробленыя навукоўцамі на падставе даследавання з удзелам 36 жанчын і 35 мужчын у веку 18-45 гадоў.

Апошнія навіны