BE RU EN

Падатковая інспекцыя зноў цікавіцца даходамі гомельскага праваабаронцы

  • 4.09.2015, 18:23

Улады далей ціск на гомельскага праваабаронцу Леаніда Судаленку.

Падаткавікі запатрабавала ў прафзвязу Радыёэлектроннай прамысловасці даведку аб даходах юрыста за апошнія сем гадоў, нягледзячы на тое, што раней ён ужо даў справаздачу за перыяд да 2012 года ўключна. З просьбай выдаць такую даведку звярнулася інспекцыя міністэрства падаткаў і збораў Беларусі Гомельскага раёна, перадае «Радыё Рацыя».

Прафзвязны юрыст не выключае, што ўлады такім чынам ціснуць на яго:

- Не было здзіўлення, калі запатрабавалі ў мяне, напрыклад, 2013 і 2014. Паколькі яны патрабуюць за сем гадоў, то ў мяне ўзнікае пытанне - навошта паўторна праводзіць што да мяне вось гэтую падатковую праверку? Я гэтага не разумею, таму я раблю такую заяву, што акрамя як ціску на мяне ў сувязі з маёй праваабарончай дзейнасцю ў абароне правоў грамадзян, іншых прычын гэтай праверкі я не бачу.

Раней падаткавікі запатрабавалі ў самога юрыста паўторна даць справаздачу аб даходах, але прычыну сваёй пастановы растлумачыць адмовіліся. Леанід Судаленка праз суд дамагаўся ад падатковых органаў тлумачэння, у сувязі з чым спатрэбілася паўторна правяраць ягоныя даходы. Аднак суд адмовіўся гэта рабіць.

Апошнія навіны