BE RU EN

Скандальнага футбаліста Мілеўскага зноў выгналі з каманды

  • 4.09.2015, 17:54

Харвацкі клуб «Хайдук» скасаваў кантракт з беларусам і гульцом нацыянальнай каманды Украіны.

Магчыма, што прычынай чарговым разам стаў цяжкі характар футбаліста. Нягледзячы на тое, што афіцыйнай прычынай растання Арцёма Мілеўскага з «Хайдукам» стала новая стратэгія клуба, які наважыў «зрабіць стаўку на больш маладых футбалістаў», у цяперашнім сезоне гулец не выходзіў на поле праз канфлікт з галоўным трэнерам, піша «Салiдарнасць».

Хутчэй за ўсё, гэта і паслужыла прычынай сыходу футбаліста з клуба. Прынамсі, у гэта лёгка паверыць, улічваючы ягоную біяграфію.

Так, цягам апошніх некалькі гадоў Мілеўскі паспеў засвяціцца адразу ў некалькіх скандалах. Напрыклад, неяк ён прыйшоў на сустрэчу з трэнерам у халаце, разбіў чырвоны Ferrari ў нецвярозым стане і абазваў футбалістаў БАТЭ блазнамі.

Праўда, шматлікім заўзятарам усё ж давялося дараваць футбалісту ягоныя паводзіны, асабліва пасля таго, як той зладзіў аўкцыён на падтрымку ўкраінскага войска і пажадаў міру Украіне.

Апошнія навіны