BE RU EN

Асуджаны ў Расеі на 20 гадоў рэжысёр Алег Сянцоў абскардзіў прысуд

  • 4.09.2015, 16:02

Адвакат украінскага рэжысёра Дзмітрый Дзінзэ падаў скаргу на прысуд у Вярхоўны суд РФ.

Абаронца растлумачыў, што ў сваёй скарзе паказвае на несправядлівасць судовай пастановы, дапушчаныя працэсуальныя парушэнні і неадпаведнасць фактычных дадзеных звесткам, якія прыведзеныя ў выраку суддзі, паведамляе «Інтэрфакс». «Таксама я звяртаю ўвагу на тое, што суд напоўніцу не ўлічыў асобу майго падабароннага», - сказаў адвакат.

25 жніўня Паўночна-Каўказскі вайсковы акруговы суд прысудзіў Алега Сянцова паводле фальсіфікаваных абвінавачванняў да 20 гадоў зняволення. Іншы фігурант справы Аляксандр Кольчанка атрымаў 12 гадоў зняволення.

Многія дзеячы культуры выступілі з патрабаваннем вызваліць Алега Сянцова, у тым ліку Пэдра Альмадавар. Зварот у падтрымку рэжысёра апублікаваў і расейскі кінарэжысёр Андрэй Звягінцаў.

Апошнія навіны