BE RU EN

Менскім алкаголікам дадуць ільготы на лячэнне

  • 4.09.2015, 15:55

Акцыя ільготнага ананімнага стацыянарнага лячэння грамадзян, якія пакутуюць на залежнасць ад алкаголю, пройдзе ў Менску з 14 да 30 верасня.

Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе Менгарвыканкама.

Кошт лячэння для ўдзельнікаў акцыі, якая ініцыяваная Гарадскім клінічным наркалагічным дыспансерам, знізяць на 30%. Запіс ахвотных паўдзельнічаць у акцыі будзе праводзіцца ў рабочыя дні з 9.00 да 16.00.

Яшчэ адна акцыя ў ільготным лячэнні людзей, якія пакутуюць на залежнасць ад алкаголю, метадам кадавання або падшыўкі пройдзе ў сталічным наркалагічным дыспансеры 24-25 верасня.

Каб стаць удзельнікам акцыі, неабходна патэлефанаваць па тэлефоне 292-31-03 у працоўныя дні з 9.00 да 16.00. Людзям, якія хочуць пазбавіцца ад згубнай звычкі, трэба ўстрымацца ад ужывання алкаголю не менш за 10 дзён да моманту кадавання або падшыўкі.

Апошнія навіны