BE RU EN

Канфіскаваную Lamborghini Gallardo прадалі ў Менску з аўкцыёну

  • 4.09.2015, 15:08

Сёння з аўкцыёну ў Менску быў прададзены аўтамабіль Lamborghini Gallardo Spyder49, сканфіскаваны ў 2014 годзе.

Гэтую інфармацыю карэспандэнту onliner.by пацвердзілі ў секцыі па продажы аўтамабіляў Гандлёвага дома «Усходні». Аднак там пакуль адмовіліся паведаміць падрабязнасці таргоў.

Раней мы распавядалі гэтую гучную гісторыю з канфіскацыяй Lamborghini. Аўтамабіль належаў грамадзяніну Венесуэлы. Ён карыстаўся машынай, калі тры разы на год на некалькі дзён прыязджаў у Менск. У верасні 2010 года Lamborghini з ЗША праз Нямеччыну прывезлі ў Беларусь. Раз на год даводзілася выязджаць за межы краіны і вяртацца, каб перааформіць аўтамабіль, - як таго патрабуе мытнае заканадаўства. Аднак у нейкі момант уладальнік не змог прыехаць праз хваробу. Тэрміны часовага знаходжання аўтамабіля былі парушаныя. Аўтамабіль канфіскавалі.

Апошнія навіны