BE RU EN

Сотні мігрантаў пешшу адправіліся ў Аўстрыю з вакзалу ў Будапешце

  • 4.09.2015, 15:06

Мігранты наважылі ісці пешшу да Аўстрыі з галоўнага вакзала Будапешта праз тое, што не змаглі сесці на цягнік, які ідзе да аўстрыйскай мяжы.

Аб бежанцах, што пайшлі па чыгунцы, паведамляе карэспандэнт Reuters. Падрабязнасці інцыдэнту не вядомыя. Адлегласць ад Будапешта да памежнага з Аўстрыяй вугорскага горада Шапрон складае амаль 210 км, піша РБК.

Тым часам з вугорскага лагера бежанцаў у Росзке (на мяжы з Сербіяй) збеглі амаль сямсот чалавек. У цэнтры прыёму мігрантаў застаюцца блізу 2,3 тысяч чалавек, якія пагражаюць пакінуць лагер, калі іх патрабаванні не будуць выкананыя, аднак у чым складаюцца гэтыя патрабаванні, не зразумела. Большую частку мігрантаў складаюць бежанцы ад ваенных дзеянняў з такіх краін, як Афганістан і Сірыя.

Улады Вугоршчыны адмовіліся адпраўляць цягнікі з мігрантамі з вакзалу ў Будапешце пасля таго, як Аўстрыя і Нямеччына абвінавацілі вугорскі бок у тым, што яна дазволіла мігрантам праезд праз сваю тэрыторыю, не праверыўшы дакументы.

3 верасня стала вядома, што мігранты прарваліся да цягніка і адправіліся ў Аўстрыю, аднак у выніку цягнік быў спынены ў лагеры для мігрантаў у Бічке, куды потым былі накіраваныя пасажыры цягніка.

Апошнія навіны