BE RU EN

Беларускія і ўкраінскія заўзятары правядуць у Львове супольны марш

  • 4.09.2015, 14:45

Шэсце пачнецца а 16:00 5 верасня.

Заўтра ў Львове адбудзецца адборачны матч чэмпіянату Еўропы Украіна - Беларусь. Паводле прапановы гаспадароў заўзятары абедзвюх нацыянальных каманд перад пачаткам паядынку пройдуць супольным маршам да стадыёна, піша «Прессбол».

Старт мерапрыемству будзе дадзены ля Манумента Славы на скрыжаванні вуліц Стрыйскай і Герояў Майдана. Шэсце пачнецца а 16:00.

Журналісты паведамляюць, што Львоў ужо запоўнілі беларускія заўзятары. «Радыё Свабода» сустрэла многіх з іх на пероне чыгуначнага вакзала. Дзясяткі людзей у футболках з «Пагоняй» адправіліся ў горад.

Нагадаем, матч кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы супраць нацыянальнай каманды Украіны пройдзе 5 верасня ў Львове на «Арэне-Львоў». Пачатак гульні - а 19.00 паводле беларускага часу. Сустрэчу пакажуць у жывым эфіры тэлеканала «Беларусь 2».

Фота: «Наша Ніва»
Фота: «Радыё Свабода»
Фота: «Радыё Свабода»
Фота: «Радыё Свабода»
Фота: «Радыё Свабода»
Фота: «Радыё Свабода»
Фота: «Наша Ніва»
Фота: «Наша Ніва»
Фота: «Наша Ніва»
Фота: «Наша Ніва»

Апошнія навіны