BE RU EN

У Віцебску збанкрутавала бліновая кавярня з нацыянальным каларытам

  • 3.09.2015, 20:52

Эканамічным судом Віцебскай вобласці распачатая справа аб банкруцтве ТАА «Гандлёвая сетка «Лідскія бліны».

Конкурсная справа распачатая 30 ліпеня, а першы сход крэдытораў завінавачанага павінен адбыцца 5 кастрычніка, пішуць «Народныя навіны Віцебска».

У гэтай кавярні наведнікам прапаноўвалі бліны з напаўненнем, а таксама піцу на мучных або бульбяных блінах ды іншыя стравы. Сцены памяшкання распісаныя пад «хахламу».

Кавярня «Лідскія бліны» была адкрытая ў Віцебску ў студзені 2011 года. Планавалася, што сетка такіх кавярняў з'явіцца ва ўсёй Беларусі.

Апошнія навіны