BE RU EN

Сын супрацоўніка ДАІ пагражаў жыхару Салігорска праз беларускую мову

  • 3.09.2015, 17:33

Салігорскі РАУС не ўбачыў складу правапарушэння ў пагрозах на адрас кіроўцы Аляксандра Малочкі, выкліканых ягоным патрабаваннем выкарыстоўваць беларускую мову.

Пасля з'яўлення ў незалежных СМІ інфармацыі аб барацьбе салігорца з Дзяржаўтаінспекцыяй за свае моўныя правы сын аднаго з супрацоўнікаў ДАІ пагражаў яму праз сацыяльныя сеткі «знайсці гэтага нацыяналіста». Аляксандр Малочка ўспрыняў гэтыя пагрозы за рэальныя і, баючыся за сябе і сваё аўто, звярнуўся ў аддзяленне міліцыі з просьбай правесці адпаведную праверку і прыцягнуць вінаватых да адказнасці, паведамляе сайт ПЦ «Вясна».

З адказу начальніка Салігорскага РАУС Андрэя Русановіча вынікае, што складу адміністрацыйнага, а тым больш крымінальнага, правапарушэння ў пагрозах на адрас Аляксандра Малочкі не выяўлена. Аднак, з сынам таго супрацоўніка ДАІ была праведзеная адпаведная прафілактычная гутарка аб недапушчальнасці супрацьпраўных паводзін.

Апошнія навіны