BE RU EN

Цягнікі са Славаччыны і Чэхіі будуць спыняцца на вугорскай мяжы

  • 3.09.2015, 15:21

Цягнікі са Славаччыны і Чэхіі да Будапешта будуць спыняць у памежным вугорскім горадзе Шоб.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні агенцтва Reuters, якое спасылаецца на чыгуначных аператараў Чэхіі і Славаччыны, піша «Еўрапейская праўда».

Паводле звестак аператараў, іх вугорскія калегі абавязаліся забяспечыць пасажыраў альтэрнатыўнымі шляхамі праезду ў Будапешт. Такая пастанова звязаная з вялізнай плынню мігрантаў з Сірыі.

Раней паліцыя зноў адкрыла вакзал у Будапешце, куды некалькі дзён спрабавалі трапіць сотні мігрантаў. Пры гэтым былі скасаваныя цягнікі ў заходнім кірунку.

Прэм'ер Вугоршчыны Віктар Орбан 3 верасня ў Брусэлі заявіў, што Вугоршчына робіць усё, што ад яе залежыць, для абароны вонкавых межаў ЕЗ.

З ягоных слоў, пытанне не ў квотах на бежанцаў, якія, на ягоную думку, толькі заахвочваюць міграцыю, а ў неабходнасці жорсткага кантролю на мяжы.

Апошнія навіны