BE RU EN

Кіраўнік Цэнтрабанка Польшчы: Залаты цягнік нацыстаў - гэта фэйк

  • 3.09.2015, 10:29

Кіраўнік Нацыянальнага банка Польшчы Марэк Белька ўважае гісторыю з «залатым цягніком нацыстаў» за фэйк.

Пра гэта ён заявіў на прэс-канферэнцыі, паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на TVN 24 bis.

«У нас ніхто пра гэты «залаты цягнік» нават на секунду не задумваецца. Бо гэта нейкі фэйк, - сказаў Бэлька.

«Звычайна мы абмяркоўваем больш вострыя тэмы, чым пагалоскі пра цягнік», - заявіў прысутны на канферэнцыі сябра Рады фінансавай палітыкі Адам Гляпінскі.

Як паведамлялася, намеснік міністра культуры Пётр Жухоўскі 28 жніўня пацвердзіў, што паказанні радара сапраўды паказваюць наяўнасць пад зямлёй у раёне горада Вальбжых бронецягніка. Ён заявіў, што цягнік існуе з імавернасцю «99%».

Гэтаму папярэднічаў ліст у адрас мясцовай улады Вальбжыха ад двух мужчын, якія заявілі аб тым, што ведаюць, дзе схаваны браніраваны цягнік, які знік у канцы 1944 года і меркавана перавозіў золата, каштоўнасці і творы мастацтва.

У Польшчы з гэтай нагоды пачалася сапраўдная «залатая ліхаманка», хоць сумневы ў існаванні цягніка выказваліся неаднаразова.

Апошнія навіны