BE RU EN

Артыстка Белдзяржцырка падчас прадстаўлення звалілася з пяціметровай вышыні

  • 29.09.2015, 16:49

Надзвычайнае здарэнне адбылося ў Белдзяржцырку 27 верасня ў час прадстаўлення.

З вялікай вышыні падчас выканання нумару на арэлях упала гімнастка. Два акрабаты скокнулі на свабодны бок, а дзяўчына, зрабіўшы сальта, павінна была прызямліцца ў крэсла, усталяванае на канцы далікатнай канструкцыі. Мацаванне не вытрымала, піша onliner.by.

На запісе відаць, што дзяўчына прызямлілася ўніз спіной з вышыні не менш за чатыры метры. Калегі адразу кінуліся да яе. Як выявілася, гімнастка Анастасія атрымала досыць лёгкія траўмы і адмовілася ад шпіталізацыі.

- У Насці ўдары і лёгкае страсенне мозгу. Ад шпіталізацыі адмовілася, цяпер знаходзіцца дома. Насця, хутчэйшага выздараўлення, - сказана ў афіцыйным паведамленні Белдзяржцырка.

Нагадаем, тры месяцы таму ў Белдзяржцырку пры выкананні трука пацярпеў матацыкліст. Выконваючы скачок, ён не даляцеў да рампы на супрацьлеглым баку арэны, урэзаўся ў металічную канструкцыю і ўпаў разам з матацыклам з вышыні некалькіх метраў.

Апошнія навіны