BE RU EN

Уначы ў Гомелі разбурылі браму офіса незалежнага прафзвязу

  • 27.09.2015, 15:03

Невядомыя ў Гомелі ўначы разнеслі браму офіса прафзвязу радыёэлектроннай прамысловасці і Аб'яднанай грамадзянскай партыі.

Пра інцыдэнт паведаміў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» юрыст прафзвязу РЭП, праваабаронца Леанід Судаленка.

ФОТА: Леанід Судаленка

«Да выбараў засталося зусім няшмат...», - адзначыў ён.

Супрацоўнікі міліцыі, якія прыехалі па ягоным выкліку, паведамілі толькі, што ў 3 гадзіны ночы адбылося ДТЗ, і хутка з'ехалі, не паведаміўшы падрабязнасцяў.

Офісы прафзвязу РЭП і АГП у Гомелі знаходзяцца ў адным будынку.

Апошнія навіны